Галоўная
Кнігі і артыкулы
Дакументы+ кантакты і сябры
Гумар
Гасцёўня
ШТО ТАКОЕ "POST PARTUM"
На самой справе раней гэтым лацінскім выразам назваў сабе невялічкі рок-гурт на базе ДЮЦ "Ранак", што знаходзіцца на Паўднёвым Захадзе горада-героя. З цягам часу ў хворых галовах падлеткаў -гітарыстаў сталі нараджацца ідэі накшталт распаўсюджвання FAN-ZINаў і астатняй лабуды такога накірунку. А пікам гэтых заскокаў стала ідэя стварэння маладзёжнага аб'яднання з ужо на той час задрыпанай назвай Post partum. Эвалюцыя адбывалася па вядомаму для ўсіх плану:
  1. Зборы некалькіх чалавек "на Аліварыю" у суседнім са школай доме.
  2. У адзін дзень за Аліварыяй было высветлена, што у кампаніі збіраецца надта мала народу. У той жа дзень былі зроблены ўлёткі і раздадзеныя гледачам канцэрта "Я Нарадзіўся Тут". Вынікам стала вялікая цікавасць да Post partum і далучэнне да нас каля 100 чалавек (пераважна школьнікі і студэнты).
  3. Пачало сваю дзейнасць нефармальнае згуртаванне моладзі з той жа назвай. Праводзіцца некалькі семінараў, распачынаецца рэкламная кампанія арганізацыі.
  4. Зараз арганізацыя знаходзіцца ў стадыі рэгістрацыі.

АСНОЎНЫЯ ТЭМЫ СЕМІНАРАЎ
  1. Беларускамоўны рок;
  2. Трасянка ці тарашкевіца;
  3. Сучасная бел. літаратура;
  4. Нефармальная субкультура ў Беларусі,

ПЕРШЫЯ КРОКІ...
На першых парах плянуецца выданне і распаўсюджванне літаратурна-музычнага самвыдата з мэтай садзейнічання ў развіцці маральнасьці і інтэлектуальнасці беларускай моладзі. І, падкрэсьліваю- маральнасьці. А то ўжо губу раскаталі. Прагныя вы ўсе да рознага роду блядаслоў'яў. Паспрабуйце толькі ўявіць сабе моладзевы часопіс "За*бок" або філязофскі альманах "За*упа Борхеса"…(Copyright by Студэнцкая Думка)

І НАРЭШЦЕ ПРА ГЭТЫЯ ВОЧКІ ПАЎСЮЛЬ...
А, вось яшчэ што табе павінна зацікавіць у гэтай брашуры. Вочкі, так? Ну дык ведайця, што гэта сымбаль нашай групоўкі. Усё, калі ты здагадаўся з вокладкі, пайшло з нашага дывізу "Паглядзім на сьвет рознымі вачыма", які, да слова, прапанавала Бам Л.С. (www.rifmolegion.by.ru).
Маладзёжная Ініцыятыва Post Partum
Націсні і пабачыш нашых партнёраў
Copyright by Bogdan (PPadmin)
Hosted by uCoz